«У Лукашэнкі аж пыса стала малінавай»
- 24.11.2025, 20:22
Беларусы жорстка адказалі дыктатару.
У пятніцу Лукашэнка тры з паловай гадзіны вяшчаў пра працу навукоўцаў, перыядычна зрываўся на іх. Маўляў, наступіў «час канкрэтных спраў»
Чытачы сайта Charter97.org у каментарыях жорстка адказалі дыктатару. Прыводзім некаторыя з іх:
«Якая навука ў калгасе? Пры ўладзе 30 гадоў знаходзіцца рэтраград (ад лац. retrogradus — той, хто ідзе назад, праціўнік грамадскага, культурнага, навуковага прагрэсу; рэакцыянер) і цалкам неадукаваны самадур».
«Людзі самі разбяруцца, дзе ім працаваць. Усё ідзе да таго, што працаваць не будзе каму».
«У Сіняпалага мозгу ўжо даўно няма...»
«Чым бліжэй крах падобнай сістэмы, тым яраснейшае жаданне кіраўнікоў усіх узроўняў выдраць з карыта апошняе, паспець, пакуль не ўхапіў сусед па вертыкалі або гарызанталі, бо наступнага такога шанцу можа і не быць. Усе гэтыя тытулаваныя «вучоныя»-казнакрады цудоўна ўсведамляюць, у якую бездань ляціць краіна».
«Таракану навука — вораг».
«Так араў, што аж пыса, напэўна, стала малінавай».