BE RU EN

Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака

  • 24.11.2025, 17:19

Фотафакт.

Пра салідны рыбацкі трафей яго чытачы напісалі выданню «Сильные новости».

Рыбу злавілі каля сядзібы «Дом рыбака» ў рацэ Сож. Шчупак трапіўся знатны — 110 сантыметраў у даўжыню, вага — 9,5 кг.

Да агульнабеларускага рэкорду, праўда, гэтаму шчупаку яшчэ далёка. Найбуйнейшы шчупак у Беларусі быў злоўлены на Дзвіне жыхаром Наваполацка Сяргеем Бортневым. Вага рыбы склала 29,1 кілаграма.

Апошнія навіны