BE RU EN

Беларусу выставілі рэкордную «камуналку»

  • 24.11.2025, 18:05

1600 рублёў за аднапакаёвую кватэру.

Адзін з жыхароў Мінскага раёна, які, дарэчы, лічыцца не занятым у эканоміцы (па-простаму — «дармаедам»), атрымаў квітанцыю за камунальныя паслугі на рэкордную суму ў 1624,35 рубля. І гэта — за аднапакаёвую кватэру плошчай 46,4 м². Пра тое, як так атрымалася, распавяла газета «Пристоличье».

Начальнік Разлікова-даведачнага цэнтра ЖКГ Мінскага раёна Вольга Гузенка патлумачыла: такая высокая сума ўтварылася з-за таго, што ўласнік доўга не перадаваў паказанні па расходзе гарачай вады, а ў кастрычніку разава перадаў 118,6 куб. м. Пры гэтым тарыф на ацяпленне аплачаны па поўнай — 54,11 рубля, тады як па льготным тарыфе ён склаў бы толькі 10,89 рубля. Гарачая вада пацягнула на 902,7 рубля.

«У большасці іншых грамадзян, не занятых у эканоміцы, сумы ў квітанцыях значна ніжэйшыя», — запэўніла Гузенка. Паводле яе дадзеных на кастрычнік бягучага года, 3164 жыхары Мінскага раёна атрымалі квітанцыі па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў на цяплозабеспячэнне і падагрэў вады. А гэта ў разы больш, чым у звычайных грамадзян.

Апошнія навіны