Беларусь накрыў лістападаўскі снегапад
- 23.11.2025, 22:13
Ужо заўтра цыклон пакіне нашу краіну.
Як і абяцалі сіноптыкі, у Беларусь прыйшлі снегапады. Белымі краявідамі дзеляцца ў сацсетках жыхары амаль усіх рэгіёнаў, а ўначы, як прагназуецца, ападкі накроюць поўнач краіны, паведамляе «Белсат».
Сіноптыкі раней абвясцілі на нядзелю, 23 лістапада, штормавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі. Моцны снег абяцалі ва многіх раёнах Беларусі, а таксама ў Мінску.
Першымі снегапад сустрэлі жыхары Брэстчыны і Гомельшчыны. У Брэсце, як адрапартавалі мясцовыя ўлады, камунальныя службы перайшлі на круглагадовую працу, на вуліцы вывелі 25 адзінак тэхнікі, тратуары чысцяць каля 200 работнікаў.
У сярэдзіне дня снегапады запаланілі ўсю паўднёвую палову Беларусі, цыклон рухаецца на поўнач краіны. Там моцны снег прагназуецца ва многіх раёнах у ноч на панядзелак.
Ужо заўтра цыклон пакіне Беларусь і амаль не будзе ўплываць на надвор'е. Заўтра, 24 лістапада, амаль паўсюдна яшчэ пройдзе снег і мокры снег, аднак гэта будуць неінтэнсіўныя і кароткачасовыя ападкі.