«МЛ Віцебск» стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе
- 23.11.2025, 19:49
За тур да фінішу турніру.
Сёння «МЛ Віцебск» на сваім полі разграміў «Гомель» з лікам 5:0 і за тур да фінішу ўпершыню заваяваў залатыя медалі чэмпіянату краіны па футболе.
Мінскае «Дынама» перамагло «Дынама» Брэста 2:0 і заваюе срэбныя медалі.
Мазырская «Славія» — трэцяя.
МЛ Віцебск — 67, Дынама Мінск — 62, Славія Мазыр — 54, Дынама Брэст, Мінск — 48…
«МЛ Віцебск» быў заснаваны ў 1971 годзе ў Рагачове як «Дняпро», выступаў у чэмпіянаце БССР, у трэцяй і другой, затым у першай лізе чэмпіянату Беларусі.
З 2021 года стаў называцца «Макслайн» (спонсар — букмекерская кампанія), у 2022 годзе выйшаў у вышэйшую лігу, але Беларуская федэрацыя футбола адмовіла ў ліцэнзаванні. Клуб перабраўся ў Віцебск, а ў 2025 годзе змяніў назву на «МЛ Віцебск».