Брытанец выпадкова знайшоў малюнак Рэмбрандта ў скрыні бацькавага стала
- 23.11.2025, 19:19
Для яго гэта быў шок.
Брытанец Эдвард Барлоу доўга не адважваўся разбіраць майстэрню бацькі-мастака ў Норфолку, Англія. Аднак пасля пераезду сям'я вырашыла прадаць дом. Лісты, якія захоўваліся ў старых скрынях бацькі Барлоу, здаваліся звычайнымі.
Праўда, адзін аказаўся падрыхтоўчым адбіткам, да якога Рэмбрандт асабіста дакранаўся падчас працы над будучай гравюрай, паведамляе techinsider.
Барлоу-старэйшы, мастак і калекцыянер, трымаў у майстэрні дзве вялікія віктарыянскія тумбы з працамі.
Сярод іх сын знайшоў увосень 2025 года неаформлены адбітак: мужчына ў футры за сталом з вагамі, хлопчык каля яго ног — кампазіцыя, пазнавальная па рэмбрантаўскай манеры. На паспарту стаяла паметка бацькі: «арыгінал Рэмбрандта».
Але твар фігуры не быў прапрацаваны, і Барлоу-малодшы вырашыў, што гэта толькі пазнейшы адбітак з аўтарскай пласціны, распаўсюджаны і недарагі.
Ён аднёс ліст у мясцовы аўкцыённы дом Cheffins, чакаючы ацэнку ў некалькі сотняў фунтаў.
Праз некалькі месяцаў эксперт напісаў: вадзяны знак «Страсбургская лілея» супадае з паперай, якую Рэмбрандт выкарыстоўваў для сваіх прабных адбіткаў.
А пры павелічэнні на лісце бачныя сляды чорнага мелу вакол галавы Яна Уйтенбогерта — штрыхі, выкананыя рукой самога майстра падчас пошуку фінальнага рашэння.
Высветлілася, што гэта падрыхтоўчы адбітак да гравюры «Збіральнік падаткаў» 1639 года.
Для Барлоу-малодшага гэта быў шок: бацька ўсё жыццё захапляўся Рэмбрандтам, і думка пра тое, што ў яго майстэрні ляжаў ліст, над якім працаваў сам мастак, аказалася амаль сімвалічнай.
Эксперт ацаніў знаходку «ў тысячы фунтаў», а затым прагноз вырас да £10 000–20 000