BE RU EN

У Белгарадзе расійскі салдат падарваў гранату падчас застолля

  • 23.11.2025, 3:00

Ён быў п'яны.

П'яны расійскі вайсковец з Калугі падарваў гранату ў кватэры ў Белгарадзе. Як пішуць «Осторожно, новости» 24-гадовы Максім зняў жыллё праз інтэрнэт на праспекце Славы 19 лістапада і запрасіў туды 16-гадовую дзяўчыну. Падчас застолля з распіваннем спіртных напояў ваенаслужачы падарваў баявую гранату. У выніку ён быў цяжка паранены, дзяўчына таксама атрымала траўмы. Судзячы па фотаздымках з месца здарэння, ёй хацелі зрабіць прапанову або проста падарунак: на стале бачны букет кветак і футляр у форме сэрца для пярсцёнка. Пры гэтым ратавальнікі знайшлі ў кватэры квадракоптар ваенаслужачага.

З-за выбуху адбыўся пажар. Былі пашкоджаны апорная сцяна і камунікацыі — ацяпленне і газавыя трубы. Таксама выбуховай хваляй выбіла вокны. У выніку пасекла аўтамабілі побач з домам, паколькі жыллё знаходзіцца на першым паверсе шматкватэрнага дома. Шкоду ацанілі ў 1,5 млн рублёў. Маці Максіма і яго камандаванне адмовіліся выплачваць кампенсацыю ўладальнікам кватэры. Яны спадзяюцца кампенсаваць шкоду праз страхоўку і абураныя тым, што ваенаслужачы змог пакінуць месца дыслакацыі з баявой гранатай. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.

Апошнія навіны