BE RU EN

Беларус ужо ўвайшоў у чацвёрку найлепшых у свеце па хуткіх шахматах

  • 22.11.2025, 17:33

Дзянісу Лазавіку давядзецца памерацца сіламі з Магнусам Карлсенам.

Шахматыст з Мінска Дзяніс Лазавік выйшаў у паўфінал Speed Chess Championship 2025 — своеасаблівага фіналу Кубка свету па хуткіх шахматах, піша smartpress.by.

У 1/8 фіналу спаборніцтваў беларус больш за месяц таму перагуляў прадстаўніка Індыі Арджуна Эрыгасі — 12:9. У чвэрцьфінале турніру Лазавіку выпала супернічаць з амерыканцам Хансам Німанам. Перамога таксама засталася за гросмайстрам з Беларусі — 15,5:9,5.

Першыя два этапы праходзілі дыстанцыйна, у анлайн-фармаце. Паўфінал і фінал адбудуцца ўжо вочна — 7–8 лютага ў Лондане. Лазавік згуляе з адным з мацнейшых шахматыстаў свету — Магнусам Карлсенам. У другім паўфінале сыдуцца амерыканец Хікару Накамура і француз Алірэза Фіруджа.

Апошнія навіны