BE RU EN

Па Баранавічах гуляе дыкобраз

  • 21.11.2025, 17:16

Незвычайны госць трапіў на відэа.

У Баранавічах мясцовыя жыхары занепакоеныя з-за дыкобраза, які разгульвае па вуліцах горада, — піша раённая газета «Наш край».

Дыкобраза заўважылі 21 лістапада ў гарадскім парку «Сямейных дрэў» у буйным жылым мікрараёне Бараўкі. На відэа дыкобраз спакойна прагуляўся па алеях.

Відэа разышлося па сацсетках, і жыхары горада пачалі здагадвацца: ці выбраўся дыкобраз на волю з цырка-шапіто, што прыехаў у горад на гастролі. Ці, магчыма, ён уцёк з парка жывёл «Дыпрыз» — найбуйнейшага паркавага комплексу ў краіне.

Апошнія навіны