На Мазырскі НПЗ пранік «дыверсант»
- 21.11.2025, 20:25
Ён трапіў на фота.
Пухнатага драпежніка заўважылі на тэрыторыі Мазырскага НПЗ. Да працаўнікоў завода на агеньчык завітала рысь, паведамляе тэлеграм-канал «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык».
Драпежніка сфатаграфавалі на адным з тэхналагічных аб'ектаў палескага нафтавага гіганта.
«Спяшаемся супакоіць: ні адна жывёла не пацярпела! Прыгажуня-рысь прыгрэлася ў асяроддзі тэхналагічнага абсталявання», — гаворыцца ў паведамленні.
Потым жывёла адправілася па сваіх справах.