У капітана мінскага «Дынама» ўчапілася міліцэйская сабака перад матчам КХЛ
- 20.11.2025, 23:02
Відэафакт.
Кур'ёзны эпізод адбыўся перад пачаткам матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж мінскім «Дынама» і маскоўскім ЦСКА.
Для сімвалічнага ўкідання шайбы на лёд арэны ў Мінску выйшлі кінолаг Дэпартамента аховы МУС лейтэнант міліцыі Лізавета Горбачова і службовы сабака Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС па мянушцы Спайк.
Сабака, якая паводзіла сябе неспакойна, спачатку ўкусіла за пальчатку капітана армейцаў Паўла Карнаухова, а потым учапілася ў крагу капітана мінчукоў Андрэя Стася. Пальчатка апынулася ў зубах сабакі, і кінолагу давялося вырываць яе з рота жывёлы.
Мінскае «Дынама» абыграла маскоўскі ЦСКА з лікам 5:2.