Расіянка расправілася з нованароджаным унукам і схавала яго цела ў падвале дома
- 20.11.2025, 21:11
Шакуючая гісторыя.
У Калінінградскай вобласці арыштавалі мясцовую жыхарку, якую падазраюць у забойстве ўласнага ўнука. Пра гэта паведаміла пракуратура рэгіёна.
Паводле даных следства, 46-гадовая жыхарка пасёлка Майскае Гусеўскага раёна датычная да забойства немаўляці, што адбылося ў красавіку 2016 года.
Доўгі час злачынства заставалася не раскрытым, але нядаўна было ўстаноўлена, што жанчына задушыла нованароджанага ўнука і схавала яго цела ў падвале аднаго з дамоў у Гусеве.
Суд арыштаваў падазраваную, яна застанецца під вартай да 18 студзеня 2026 года. Што стала матывам, які падштурхнуў бабулю забітага да злачынства, не ўдакладняецца.
Узбуджана крымінальная справа па п. «в» ч. 2 арт. 105 КК РФ (забойства малалетняга). Ход расследавання знаходзіцца пад кантролем пракуратуры.