BE RU EN

Беларус Мартынавіч вылучаны на званне лепшага футбаліста «Кайрата»

  • 20.11.2025, 17:00

Капітан каманды дапамог клубу выйграць чэмпіянат і Суперкубак Казахстана.

Чэмпіён Казахстана «Кайрат» апублікаваў спіс прэтэндэнтаў на званне лепшага футбаліста каманды ў сезоне-2025. У яго ўвайшоў і 38-гадовы беларускі абаронца Аляксандр Мартынавіч, які з’яўляецца капітанам каманды.

Акрамя яго, у шорт-ліст увайшлі трое футбалістаў: нападнік Дастан Сатпаеў, а таксама варотары Цемірлан Анарбекаў і Аляксандр Заруцкі. Прагаласаваць за аднаго з прэтэндэнтаў можна ў Instagram.

У сезоне-2025 на рахунку Мартынавіча 34 матчы і два галы за «Кайрат» ва ўсіх турнірах. Разам з камандай беларус стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Казахстана, а таксама сэнсацыйна дайшоў да групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Нагадаем таксама, што за алмацінцаў выступае яшчэ адзін беларус Валеры Грамыка.

Апошнія навіны