У Джыбуці адмянілі ўзроставае абмежаванне для прэзідэнта
- 2.11.2025, 20:45
Папраўка дазволіць узурпатару Ісмаілу Амару Геле вылучыць сваю кандыдатуру ў шосты раз.
Парламент Джыбуці ўхваліў адмену прадугледжанага канстытуцыяй абмежавання, якое забараняла грамадзянам, старэйшым за 75 гадоў, балатавацца ў прэзідэнты афрыканскай рэспублікі. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
«Нацыянальная асамблея ратыфікавала папраўку аб адмене ўзроставага абмежавання, таму яна афіцыйна прынята», — распавёў спікер парламента Дылейт Махамед Дылейт.
Папраўка дазволіць 77-гадоваму прэзідэнту Джыбуці Ісмаілу Амару Геле вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы ў шосты раз з 1999 года. Раней ён дапускаў, што пойдзе на чарговы пяцігадовы тэрмін.