Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78
- 2.11.2025, 17:24
Чаму так дорага?
Чарговы незвычайны лот з Беларусі на eBay заўважыў Myfin.by: сотню капеечных манет спрабуюць прадаць за 78 долараў. Пры гэтым гэты ж прадавец выставіў аналагічны лот і за 689,99 долараў.
Калі хочаце набыць толькі адну капейку, будзьце гатовыя заплаціць каля 2 долараў. Прадавец знаходзіцца ў ЗША, абяцае дастаўку за 2–3 дні (яна будзе каштаваць дадаткова 5 долараў).
Па каментар партал звярнуўся да нумізмата Сяргея Колбуна – вось што ён адказаў:
– У гэтым лоце няма нічога эксклюзіўнага: ні браку, ні спецыяльнай серыі. Гэта звычайныя манеты. Прываблівае толькі тое, што яны не былі ў абароце, а таксама тое, што іх адразу сто штук. Хутчэй за ўсё, прадавец разлічвае або на замежнікаў, якія ніколі не бачылі нашых капеек, або разлічвае на перакупнікаў, якія потым будуць прадаваць іх даражэй паасобку. Паказаны адрас адпраўкі – USA. Магчыма, высокая цана – з-за таго, што гэтыя манеты знаходзяцца вельмі далёка ад краіны звароту. Але, нягледзячы на ўсё гэта, лічу, што цана на дадзены лот непамерна завышаная.