BE RU EN

Прэзідэнт Нігерыі сустрэнецца з Трампам

  • 2.11.2025, 17:07

Раней прэзідэнт ЗША абвінаваціў улады Нігерыі ў генацыдзе хрысціянаў.

Прэзідэнт Нігерыі Бола Цінубу сустрэнецца з амерыканскім калегам Дональдам Трампам пасля абвінавачанняў з боку ЗША ў генацыдзе хрысціянаў. Пра гэта заявіў спецыяльны дарадца Цінубу па палітычных камунікацыях Дэніэл Бвала у сацсетцы X.

«І прэзідэнт Бола Цінубу, і прэзідэнт Дональд Трамп зацікаўлены ў барацьбе з паўстанцамі і ўсімі формамі тэрарызму», — напісаў ён.

Бвала таксама заявіў, што рознагалоссі адносна нападаў тэрарыстаў на хрысціянаў падлягаюць абмеркаванню і вырашэнню двума лідарамі падчас сустрэчы, якая адбудзецца ў прэзідэнцкім палацы ў Нігерыі або ў Белым доме.

Апошнія навіны