BE RU EN

Зорка «Баварыі» Кейн можа перайсці ў «Барселону»

  • 2.11.2025, 16:15

У гэтым сезоне англійскі нападнік забіў 15 галоў у 22 матчах.

Англійскі нападнік Гары Кейн разглядае магчымасць сысці з «Баварыі» ў «Барселону» наступным летам, але канчатковае рашэнне прыме толькі да канца сезона, паведамляе Sport.es.

Кантракт 32-гадовага Кейна з «Баварыяй», за якую ён выступае з 2023-га, прадугледжвае магчымасць выкупу наступным летам за €65 млн.

У гэтым сезоне Кейн забіў 15 галоў у 22 матчах.

Да Кейна таксама праяўляюць цікавасць «Тотэнхэм» і некалькі саудаўскіх каманд.

У 2022-м у «Барселону» з «Баварыі» перайшоў Роберт Левандоўскі, які стаў адным з лідараў каманды.

Апошнія навіны