BE RU EN

ЗСУ ўдарылі па пяці падстанцыях у глыбіні Расіі

  • 2.11.2025, 13:44

Беспілотнікі паразілі энергетычныя аб’екты ворага.

Падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм у ноч на нядзелю, 2 лістапада, паразілі пяць падстанцый у глыбіні Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта паведаміў камандуючы Сіл беспілотных сістэм Роберт «Мадзьяр» Броўдзі у Telegram.

«Калі ў кВ (кілавольтах), то 500, 500, 500... Цягам мінулай ночы птушкамі СБС паддзюбана 5 падстанцый аж да Грязяў, сукупнай магутнасцю 5066 МВА (мегавольт-ампер). Адна з іх — сумеснымі намаганнямі з ССО», — напісаў ён.

Ён дадаў, што пра вынікі працы СБС па стратэгічных аб’ектах у РФ пасля дадатковай разведкі абнародуе Генеральны штаб ЗСУ.

Апошнія навіны