BE RU EN

З-за атакі дронаў на порт у Туапсэ загарэўся нафтавы танкер

  • 2.11.2025, 9:06

OSINT-каналы зафіксавалі прынамсі тры ачагі пажару.

З-за атакі беспілотнікаў уначы 2 лістапада ў Туапсэ Краснадарскага краю РФ успыхнуў пажар у порце. Расійскія ўлады афіцыйна пацвердзілі ўзгаранне аднаго з нафтавых танкераў у выніку абстрэлу, перадае «Фокус».

Аператыўны штаб Краснадарскай вобласці таксама паведаміў пра пашкоджанне нафтапалівнага тэрмінала. Пра гэта паведаміла расійскае выданне «Известия» са спасылкай на заяву мясцовых уладаў, а таксама праінфармавала агенцтва Reuters.

Паводле даных расіян, экіпаж танкера, на якім узнік пажар, не пацярпеў, бо яго своечасова эвакуявалі.

«Пацярпела палубная надбудова. На судне ўзнік пажар. Пашкоджанні атрымалі будынкі і інфраструктура тэрмінала», — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам OSINT-каналы зафіксавалі прынамсі 3 ачага ўзгарання ў порце ў Туапсэ. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць фатаграфіі і відэазапісы, знятыя відавочцамі з месца падзей.

«На кадрах відавочцаў зафіксаваныя прынамсі 3 ачагі ўзгарання. Два з іх — на глыбакаводным прычальным комплексе ООО «РН-Морской терминал Туапсе», яшчэ адзін — на нафтаналіўным прычале ў раёне Паўднёвага мола», — лічаць аналітыкі.

Аналітыкі таксама дапускаюць, што ў Туапсэ нібыта ёсць яшчэ адзін ачаг узгарання з-за атакі беспілотнікаў. Верагодна, ён зафіксаваны на сухагрузна-навалочным пірсе ў паўночна-заходняй частцы бухты, аднак дакладных звестак, якія пацвярджаюць гэты факт, пакуль няма.

OSINT-канал «КіберБорошно» таксама мяркуе, што адзін з удараў, верагодна, прыйшоўся па нафтапалівным пірсе.

Нагадаем, перад гэтым у сетцы паведамлялі пра выбухі і пажар у Туапсэ Краснадарскага краю РФ.

Апошнія навіны