BE RU EN

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады»

  • 19.11.2025, 23:02

Фота.

Вядомыя каталіцкія храмы Беларусі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» прадставіў на сваёй старонцы гісторык і экскурсавод Павел Махінаў, заўважыла выданне Katolik.life.

«Вырашыў паглядзець на аб'екты экскурсіі «Астравецкая кругаглядка» праз утульны вязаны трэнд», — напісаў у інстаграме Павел Махінаў.

Ён растлумачыў, як ствараў выявы ў платнай версіі imigo.ai і апублікаваў прампты.

У прыватнасці, гэта касцёлы ў Смаргоні, Солах, Ворнянах і Гервятах, а таксама дварцова-паркавы комплекс Агінскіх у Залессі.

Новы трэнд з фота і відэа, створанымі з дапамогай нейрасетак, — «вязаныя гарады» — стаў папулярны ў сацсетках у пачатку лістапада. Ідэя «вязаных гарадоў» простая: знаёмыя славутасці «ўцяпляюць» перад зімой, генеруючы мультфільмавыя вязаныя копіі.

Апошнія навіны