BE RU EN

Пуцін зноў загаварыў пра жыццё да 150 гадоў

  • 19.11.2025, 22:27

Раней дыктатар РФ абмяркоўваў працягласць жыцця са старшынём КНР.

Расія імкнецца да павелічэння сярэдняй працягласці жыцця, заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін. Ён не выключыў, што аднойчы людзі змогуць жыць да 150 гадоў, перадае «Коммерсантъ».

«Можна, напэўна, давесці (час жыцця. — Заўв.) да 150 гадоў. Але заўсёды будзе мала. Так жа, як і грошай», — сказаў Пуцін на канферэнцыі Сбера AI Journey-2025.

Кіраўнік адзначыў, што цяпер у Расіі імкнуцца павялічыць сярэднюю працягласць жыцця да 80 гадоў у жанчын і крыху менш — у мужчын. Ён дадаў, што ў некаторых краінах працягласць жыцця ўжо перавысіла 80 гадоў.

Апошнія навіны