BE RU EN

Беларуска атрымала нерэальны рахунак за роўмінг

  • 19.11.2025, 21:12

Як так атрымалася.

Роўмінг — рэч дарагая, але каб настолькі… Беларуска распавяла ў Threads, як ёй за некалькі секунд «прыляцеў» велізарны рахунак ад вядомага мабільнага аператара, перадае «Точка».

«Хачу адразу патлумачыць, я не карысталася інтэрнэтам, не тэлефанавала, не пісала СМС, у мяне на некалькі секунд зляцеў рэжым палёту, бо я спрабавала выключыць роўмінг у наладах тэлефона, каб пазбегнуць падобнага», — распавядае дзяўчына.

У выніку за гэтыя некалькі секунд было выкарыстана 43 МБ інтэрнэту, за што ў МТС выставілі рахунак больш як на Br4,4 тыс.

Па сутнасці, 1 МБ інтэрнэту абышоўся крыху больш чым у Br100.

Дзяўчына вырашыла параіцца з усезнайкамі ў каментарах, як лепш паступіць у такой сітуацыі. Там шмат чаго адказалі.

Большасць беларусаў абурылася непамерным рахункам і падзяліліся падобнымі гісторыямі.

Так, у аднаго з каментатараў таксама ўтварыўся салідны «мінус» на Br1250.

Давялося пісаць заяву аператару і ва ўсіх падрабязнасцях тлумачыць сітуацыю. У выніку атрымалася прыйсці да пагаднення і заплаціць толькі Br200.

Іншыя ж сутнасці прэтэнзіі не разумеюць, бо ў дадатку МТС можна выключыць роўмінг, ды наогул навошта яго чапаць, калі не збіраешся карыстацца.

Апошнія навіны