BE RU EN

NYT: Белы дом адхіліў прапанову Мадура пра яго адстаўку праз 2–3 гады

  • 19.11.2025, 20:49

Дыктатар Венесуэлы цягне час.

Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура падчас неафіцыйных перамоваў прапанаваў ЗША сваю адстаўку на працягу двух-трох гадоў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Адзначаецца, што ў Вашынгтоне адхілілі яго прапанову і запатрабавалі неадкладнай адстаўкі.

Акрамя таго, крыніцы выдання паведамілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ўхваліў планы ЦРУ правесці сакрэтныя аперацыі у Венесуэле, якія могуць стаць падрыхтоўкай да амерыканскіх ваенных дзеянняў. Адзначаецца, што пакуль няясна, у чым менавіта заключаюцца гэтыя сакрэтныя аперацыі і калі яны могуць быць рэалізаваныя.

14 лістапада Пентагон абвясціў пра пачатак аперацыі «Паўднёвае кап'ё» ў Заходнім паўшар'і, а прэзідэнт Трамп паведаміў, што «нібыта прыняў рашэнне» адносна далейшых крокаў у дачыненні да Венесуэлы — але не раскрыў, якое менавіта.

Апошнія навіны