У ЗША мужчына захварэў «непрадказальным» вірусам, які раней ніколі не сустракаўся ў людзей
- 19.11.2025, 19:56
Раней ён выяўляўся толькі ў жывёл.
У штаце Вашынгтон зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак заражэння чалавека рэдкім штамам птушынага грыпу H5N5, які раней выяўляўся толькі ў жывёл, піша New York Post. Захварэлым аказаўся пажылы мужчына са спадарожнымі захворваннямі, паведамілі ў дэпартаменце аховы здароўя штата.
Пацыент быў гаспіталізаваны на пачатку месяца ў цяжкім стане — з высокай тэмператай, парушэннем свядомасці і дыхальнай недастатковасцю. Эксперты лічаць, што крыніцай інфекцыі маглі стаць хатнія птушкі з «змешанага статка» ў двары мужчыны або дзікія качкі і гусі, якія свабодна заходзяць на тэрыторыю ўчастка.
Мужчына застаецца ў бальніцы, расследаванне працягваецца. Паводле даных дэпартамента аховы здароўя і Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC), рызыка для насельніцтва застаецца нізкай. Выпадкаў перадачы H5N5 ад чалавека да чалавека не выяўлена.
H5N5 адрозніваецца ад больш распаўсюджанага ў ЗША H5N1 тыпам павярхоўнага бялку віруса. Штам H5N1 цыркулюе ў краіне з 2022 года і паражае дзікіх птушак, хатнюю птушку, буйную рагатую жывёлу і зрэдку людзей.