BE RU EN

Беларускі брэнд выпусціў падробку пад сумку Birkin

  • 19.11.2025, 16:53

Як яна выглядае і колькі каштуе?

Беларускі брэнд выпусціў сваю версію легендарнай сумкі Birkin — фактычна падробку культавай мадэлі, піша «Точка».

Мадэль занадта нагадвае Birkin ад Hermes, адну з самых пазнавальных і жаданых сумак у свеце.

Навінку ў краме знайшла бізнес-кансультант Надзея Лалеманд і паказала яе ў сваім Instagram.

Высветлілася, што мадэльны шэраг уключае не толькі варыянты з гладкай скуры, але і замшавыя версіі. Замшу французскі брэнд не выкарыстоўвае, што толькі падкрэслівае, што перад пакупнікамі — менавіта копія, а не арыгінальная дызайнерская задума.

Паводле слоў блогеркі, частка ўнутраных швоў выкананая неахайна, хоць звонку выраб выглядае прыстойна. Яна таксама адзначыла нядрэнны выбар скуры.

На сайце вытворцы падробка каштуе каля Br430. Для параўнання: арыгінальная Birkin прадаецца ад $9000.

Апошнія навіны