Лукашэнка вырашыў пазбавіцца ад маршрутак
- 19.11.2025, 14:41
ДАІ бярэ іх пад асаблівы кантроль.
Маршруткі апынуцца пад асаблівым кантролем ДАІ, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Раней Лукашэнка раскрытыкаваў чаргі і запатрабаваў замяніць у Беларусі маршруткі іншым грамадскім транспартам.
Пасля заяваў дыктатара стала вядома, што з 20 па 25 лістапада ДАІ Міншчыны правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па кантролі за пасажырскімі перавозкамі, у тым ліку маршрутным транспартам.