На межах Беларусі і ЕС зніклі нелегалы
- 19.11.2025, 12:27
Што адбылося?
Памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі ўчора не зафіксавалі ніводнай спробы незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра нулявую статыстыку парушэнняў другі дзень запар. Падобная сітуацыя фіксавалася ў пятніцу, 14 лістапада, а да гэтага — больш як паўгода таму.
Літоўская памежная служба апошнім часам звычайна не сутыкаецца з парушальнікамі, яе атакуюць кантрабанднымі метэазондамі.
Для латвійскага ўчастка мяжы такая сітуацыя цяпер у цэлым нетыповая. Звычайна латвійскія памежнікі паведамляюць пра дзесяць і больш спробаў парушэнняў за дзень.
Дарэчы, магчыма, сітуацыя звязаная з пагоднымі ўмовамі.