Лукашэнка праводзіць неіснуючыя сустрэчы?
- 19.11.2025, 15:50
Майстэрства імітацыі.
Прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што ён нібыта заслухаў даклады старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Моластава, міністра замежных спраў Рыжэнкова і старшыні КДБ Тэртэля.
Аналітык Сяргей Чалы звярнуў увагу на дзіўныя дэталі сустрэчы, якая нібыта адбылася 12 лістапада:
— Нарада, зноў жа, па пытаннях абстаноўкі на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай мяжах. «Як стала вядома, ад літоўскіх уладаў паступілі прапановы аб урэгуляванні сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. Як, адкуль стала вядома, каму было накіравана паведамленне, ад каго? Ды і ці было яно ўвогуле, нам невядома. З улікам гэтага загадкавага звароту Лукашэнка даручыў міністру замежных спраў арганізоўваць перамовы па пытаннях нармалізацыі сітуацыі з удзелам літоўскіх упаўнаважаных асоб, адказных за дадзены напрамак. А міжведамасную каардынацыю даручыў дзяржсакратару Савета бяспекі Вальфовічу. Вось чаму я кажу, што «Лукашэнка нібыта заслухаў даклады».
Пастаянныя гледачы праграмы ведаюць, што гэта любімы трук яго прэс-службы, калі пра нібыта адбылыя даклады Лукашэнку распавядаюць нібыта іх удзельнікі, прытым чамусьці ў ўласных ведамствах.
І пры гэтым не існуе ні фота, ні відэа саміх сустрэч.
Як пісаў сайт Charter97.org, Лукашэнка паўтарыў фразу-мем пра Барыса Ельцына. Дыктатар заявіў, што па серадах і суботах, калі яго няма ў публічнай прасторы, ён нібыта «працуе з дакументамі». Лукашэнка паўтарыў выраз, які часта выкарыстоўвалі падчас кадэнцыі першага прэзідэнта Расіі Ельцына.
Падчас яго кіравання стала папулярнай фраза «прэзідэнт працуе з дакументамі». Многія лічылі, што яе выкарыстоўвалі падчас запояў кіраўніка РФ.