BE RU EN

Грузінскія байцы ЗСУ ўзялі ў палон расійскіх пяхотынцаў на Ваўчанскім напрамку

  • 19.11.2025, 12:02

Відэафакт.

Падраздзяленне грузінскіх воінаў у складзе Сіл абароны Украіны ўзяло ў палон двух расійскіх пяхотынцаў падчас правядзення зачысткі на Ваўчанскім напрамку фронту ў Харкаўскай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс, на якім зафіксаваны працэс здачы акупантаў у палон, апублікаваны ў сацыяльных сетках.

На апублікаваных кадрах адзін з грузінскіх байцоў звяртаецца да расійскага вайскоўца фразай: «Калі хочаш жыць, гавары», пасля чаго акупанты выконваюць каманды і без супраціву здаюцца ў палон.

Добраахвотнікі з Сакартвела з першых дзён поўнамаштабнай вайны абараняюць Украіну ў складзе розных баявых падраздзяленняў ЗСУ. Грузінскія байцы вядомыя актыўным удзелам у баях на ключавых напрамках і неаднаразова дэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

Ваўчанскі напрамак застаецца адным з найбольш напружаных у Харкаўскай вобласці. Украінскія сілы рэгулярна праводзяць зачысткі і стабілізацыйныя мерапрыемствы, выяўляючы дыверсійныя групы і штурмавыя падраздзяленні праціўніка.

Апошнія навіны