BE RU EN

Навукоўцы расказалі, якіх хатніх жывёл варта завесці ў доме з малымі дзецьмі

  • 19.11.2025, 11:59

Яны зніжаюць узровень стрэсу.

Навукоўцы з Інстытута здароўя Карласа III (Іспанія) ўсталявалі, што невялікія хатнія жывёлы, такія як рыбкі і хамякі, зніжаюць трывожнасць у дзяцей. Вынікі даследавання апублікаваныя у World Journal of Pediatrics (WJP).

Хатнія жывёлы, якія з'яўляюцца ў дзіцяці ў самыя раннія гады, могуць па-рознаму ўплываць на ягонае эмацыйнае развіццё. Да такой высновы навукоўцы прыйшлі ў выніку назірання за псіхічным здароўем 1900 дзяцей — ад немаўлячнага ўзросту да васьмі гадоў.

Навукоўцы высветлілі, якія хатнія жывёлы жылі ў сям'і, калі дзіцяці быў адзін год, а затым ва ўзросце чатырох-пяці гадоў, і супаставілі гэтыя дадзеныя з эмацыйнымі і паводзіннымі паказчыкамі ў сем-восем гадоў. Аналіз паказаў: сталая прысутнасць «малых» жывёл — рыбак, чарапах, хамякоў і іншых лёгкіх у доглядзе хатніх гадаванцаў — была звязаная з ніжэйшым узроўнем трывожнасці і ўнутраных перажыванняў.

Даследнікі мяркуюць, што такія жывёлы ствараюць стабільнае, спакойнае асяроддзе, якое спрыяе развіццю эмпатыі і пачуцця адказнасці без дадатковага стрэсу.

Нечаканы вынік атрымалі для ўладальнікаў катоў: іх наяўнасць ва ўзросце чатырох-пяці гадоў суправаджалася нязначным павелічэннем рызыкі эмацыйных і паводзінных цяжкасцяў. Аўтары падкрэсліваюць, што выяўленая сувязь не азначае прычынна-выніковага ўздзеяння — на яе могуць уплываць асаблівасці сямей, досвед страты гадаванца, розніца ў доглядзе або суб'ектыўная ацэнка бацькамі паводзінаў дзіцяці.

Даследнікі адзначаюць, што для ўдакладнення механізмаў такога ўплыву неабходныя далейшыя даследаванні на больш буйных і разнастайных выбарках.

Апошнія навіны