BE RU EN

Шматдзетны бацька пасля ДНК-экспертызы зусім перастаў быць бацькам

  • 19.11.2025, 11:27

Як так атрымалася?

Шматдзетны бацька з Брэсцкай вобласці пасварыўся з былой жонкай, а тая ў гневе заявіла, што чацвёра іх дзяцей ад кагосьці іншага. Агаломшаны мужчына звярнуўся ў суд з пазовам аб аспрэчанні бацькоўства.

Па рашэнні суда была прызначана генетычная экспертыза. Спецыялісты ўпраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці даследавалі біялагічныя ўзоры мужчыны і ўсіх чацвярых дзяцей. Выснова экспертаў апынулася адназначнай — біялагічнага сваяцтва паміж ім і дзецьмі няма.

На падставе вынікаў экспертызы суд выключыў звесткі аб яго бацькоўстве з актавых запісаў аб нараджэнні.

Апошнія навіны