BE RU EN

Расійскі дрон парушыў мяжу НАТА

  • 19.11.2025, 11:23

Румынія і Польшча паднялі знішчальнікі.

Румынія падняла знішчальнікі для назірання за паветранай прасторай падчас масіраванага ўдару Расіі па ўкраінскіх рэгіёнах: выявілі беспілотнік.

Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Румыніі.

Уначы на 19 лістапада ў Румыніі падымалі два знішчальнікі Eurofighter Typhoon з авіябазы «Міхай Когэлнічану» для назірання за паветранай сітуацыяй на мяжы з Украінай пасля расійскіх паветраных удараў.

А 00:20 у паўночнай частцы румынскага ўезду Тулча абвясцілі паветраную трывогу. Неўзабаве радары зафіксавалі сігнал беспілотніка, які, паводле Мінабароны, увайшоў прыкладна на 8 км у паветраную прастору Румыніі — ад украінскага Вілкава да румынскіх Перыправы і Кілія-Веке, дзе ён знік з радараў.

Паводле вайскоўцаў, дрон перыядычна з'яўляўся на радарах цягам каля 12 хвілін — ад малдоўскага сяла Колібашы да румынскай камуны Фолтешць, а затым у раёне Оанча.

А 00:59 паветраную трывогу абвясцілі і ў паўночнай частцы ўезду Галац. Пасля гэтага ў неба паднялі яшчэ два знішчальнікі F-16 румынскіх ВПС.

Каля 01:50 Eurofighter вярнуліся на авіябазу, а F-16 — прыкладна ў 02:30.

Падчас масіраванай атакі сваю авіяцыю паднімала і Польшча. Атака 19 лістапада была накіраваная пераважна на заходнія вобласці Украіны.

Апошнія навіны