Чаму расіяне схавалі ўдары ATACMS па палігону ў Варонежскай вобласці
- 19.11.2025, 15:19
Эксперт патлумачыў.
Верагодна, што ўдар амерыканскімі ракетамі ATACMS быў нанесены па ваенным палігону ў Варонежскай вобласці (РФ).
Пра гэта сказаў ваенны аглядальнік Дзяніс Паповіч у эфіры Радыё NV. «Была інфармацыя пра абстрэл палігона ў Варонежскай вобласці. Якраз там правільна было ўдарыць менавіта касетнай баявой часткай, таму што гаворка ідзе пра скупчэнне войскаў і вялікая плошча паражэння», — падкрэсліў ён.
Пры гэтым Паповіч ставіць пад сумнеў, што расійскія зенітна-ракетныя комплексы РФ маглі збіць ракеты ATACMS.
«Яны горш збіваюць балістычныя паветраныя цэлі, чым гэта робяць Patriot. Тое, як яны збіваюць, — падрыў баявой часткі на пэўнай адлегласці ад паветранай мэты і паражэнне гэтай мэты шрапнэллю — воблакам аскепкаў і паражальных элементаў — супраць балістыкі працуе слаба, а ATACMS — гэта ўсё ж балістычная ракета», — падкрэсліў Паповіч.
Ён адзначыў, што расійскія вайскоўцы кажуць пра атаку не ATACMS, а ўкраінскімі ракетамі «Гром-2», бо не хочуць прызнаваць, што ЗША дазволілі Украіне біць па РФ сваімі ракетамі.
«Чаму расіяне кажуць пра «Гром-2»? Таму што яны ўвесь час чакаюць дзеяння ўкраінскай балістыкі. І нам бы хацелася, каб украінская балістыка пачала працаваць і даўно гэтага чакаем, але няма падстаў цяпер будаваць канспіралогію з гэтай нагоды. Расіянам выгадней казаць, што гэта «Гром-2», таму што калі гэта ATACMS, то тады трэба прызнаць, што амерыканцы, прынамсі, не супраць выкарыстання гэтых ракет па тэрыторыі РФ, а, адпаведна, ужо няма ніякіх забаронаў», — сказаў эксперт.
Пры гэтым Паповіч нагадаў, што былі ўмовы, паводле якіх нельга выкарыстоўваць амерыканскую зброю для удараў па тэрыторыі РФ.
«А калі былі прымяняныя ATACMS, то гэта былі даныя разведкі ЗША, дазвол і няма ніякіх праблем для выкарыстання. І гэта сведчыць, што ёсць пастаўкі гэтых ракет Украіне», — падкрэсліў Паповіч.