Фіцо папрасіў НАТА ўзмацніць супрацьпаветраную абарону Славакіі
- 19.11.2025, 5:10
Ён сустрэўся з генеральным сакратаром Альянсу.
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ у аўторак папрасіў узмацніць супрацьпаветраную абарону сваёй краіны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба славацкага ўрада.
Падчас працоўнай вячэры Рутэ і Фіцо, як адзначаецца, «размаўлялі пра супрацоўніцтва паміж Славацкай Рэспублікай і НАТА».
«У гэтым кантэксце Роберт Фіцо падкрэсліў, што Славакія мае суверэннае права вырашаць, які тэмп і структуру ваенных выдаткаў абраць. Падчас сумеснай дыскусіі ён таксама папрасіў генеральнага сакратара ўзмацніць супрацьпаветраную абарону Славацкай Рэспублікі», – гаворыцца ў паведамленні.
У ўрадзе Славакіі дадалі, што бакі таксама абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.
«Прэм’ер-міністр паўтарыў, што Славакія не будзе пастаўляць Украіне смяротную зброю (за выключэннем камерцыйных кантрактаў), але працягне аказваць несмяротную дапамогу», – паведамілі там.