Аналітыкі назвалі адну з мэт ATACMS падчас удару Узброеных сіл Украіны па РФ
- 18.11.2025, 23:34
ATACMS пры Трампе яшчэ не прымянялі для удараў па Расіі.
Амерыканскімі ракетамі ATACMS Узброеныя сілы Украіны 18 лістапада білі па розных мэтах на тэрыторыі краіны-агрэсара Расіі, лічыць OSINT-канал «КіберБорошно».
«Мэтаў было некалькі, як вы ўжо зразумелі, адна з іх — палігон. Гэта куды ляцела. Куды трапілі — ёсць розныя версіі, але ўбачым па здымках, калі воблакі «дазволяць». Тое, што нейкую колькасць ракет збілі, — таксама праўда», — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначыў «Гордон», перад гэтым «КіберБорошно» пісала, што адзін з аб’ектаў, куды білі ўкраінскія ракетчыкі, — размешчаны ў Варонежскай вобласці РФ ваенны палігон «Погоново», на якім было скупчэнне асабовага складу расійскіх акупантаў.
«Менавіта з гэтага месца пачалося першае маштабнае канцэнтраванне войскаў, якое пасля перарасло ў ўварванне 24 лютага 2022 года», — падкрэслілі OSINT-аналітыкі.
Паводле дадзеных «КіберБорошна», сённяшняя падзея — «першы ўдар пры прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе амерыканскай зброяй у глыб РФ».
Сёння расійскае выданне Astra са спасылкай на мясцовых жыхароў пісала, што над Варонежам працавала расійская супрацьпаветраная абарона.