BE RU EN

Каллас: Гібрыдныя атакі Расіі супраць ЕС — гэта тэрарызм

  • 18.11.2025, 21:50

Паводле яе слоў, Расія спрабуе праверыць, наколькі далёка яна можа зайсці.

Галоўная дыпламатка Еўрапейскага саюза Кая Каллас лічыць, што атакі Расіі на ЕС, уключаючы дыверсію на польскай чыгунцы, павінны класіфікавацца як тэрарызм.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта яна сказала на мерапрыемстве Bloomberg у Бруселі ў аўторак.

Каментуючы апошнія дыверсіі на тэрыторыі Еўрасаюза, у арганізацыі якіх падазраюць Расію, Каллас назвала іх «надзвычай, надзвычай сур'ёзнымі».

Яна працытавала лютаўскую заяву генеральнага сакратара НАТА Марка Руттэ, дзе ён сказаў, што гібрыдныя інцыдэнты, учыненыя Расіяй, варта называць «дзяржаўным тэрарызмам».

«Цяпер яны (расіяне. – Рэд.) спрабуюць пасеяць страх у нашых грамадствах», — сказала кіраўніца дыпламатыі ЕС.

Яна дадала, што Расія хоча, каб ЕС спыніў дапамагаць Кіеву, таму што «цяпер гаворка ідзе і пра нашу бяспеку»: «Расія сапраўды спрабуе праверыць, наколькі далёка яна можа зайсці. Мы павінны змагацца».

Апошнія навіны