У Брэсце люлька з трыма рабочымі абрынулася з узроўню пятага паверха
- 18.11.2025, 17:52
Адзін мужчына загінуў на месцы.
У Брэсце пры падзенні будаўнічай люлькі загінуў рабочы. Узбуджана крымінальная справа, паведамілі ў Следчым камітэце.
Па папярэдніх звестках, трое рабочых займаліся рамонтам даху і фасада будынка. Для гэтага яны падняліся на падвеснай будаўнічай люльцы на ўзровень пятага паверха. У пэўны момант канструкцыя нахілілася і разам з апорнымі элементамі абрынулася на зямлю.
У выніку 44‑гадовы абліцовшчык‑плітачнік памёр на месцы. Яго калегі — 35‑гадовы тынкоўшчык і 42‑гадовы цясляр — атрымалі траўмы, ім аказваецца медыцынская дапамога.
Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 303 КК (Парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека).