У працы інтэрнэту адбыўся глабальны збой
- 18.11.2025, 22:41
Не працавалі сотні сайтаў, у тым ліку Charter97.org.
Сотні навінавых сайтаў, сацыяльных сетак і папулярных сэрвісаў былі недаступныя з-за масавага збою ў Cloudflare 18 лістапада. Не працаваў і сайт Charter97.org.
Cloudflare — адзін з найбуйнейшых хостынг-правайдэраў. Многія сайты не адкрываліся, уключаючы X, Spotify, ChatGPT і іншыя.
Праблемы з загрузкай сайтаў назіраліся па ўсім свеце. У Cloudflare заявілі, што ведаюць пра праблему і працуюць над аднаўленнем сэрвісу.