BE RU EN

Дональд Трамп знёс Усходняе крыло Белага дома

  • 18.11.2025, 15:09

Дзеля новай бальнай залы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў знесці гістарычнае Усходняе крыло Белага дома, каб на яго месцы пабудаваць новую бальную залу. Судзячы па свежых фатаграфіях, ад прыбудовы 1942 года, дзе традыцыйна працавала першая лэдзі, не засталося нават фундаменту, піша BILD.

Здымкі з вяршыні помніка Вашынгтона паказваюць велізарны катлаван і будаўнічую тэхніку на месцы крыла. Новая зала, разлічаная на 650 гасцей, павінна стаць пляцоўкай для дзяржаўных прыёмаў і буйных банкетаў. У афіцыйнай заяве Белага дома гаворыцца, што дадатковыя канструкцыі «выглядалі непрывабна».

Кошт праекта ацэньваецца ў 250 млн долараў. Паводле слоў Трампа, будаўніцтва цалкам фінансуецца ахвяраваннямі «патрыятычна настроеных амерыканцаў, найбуйнейшых кампаній і самім прэзідэнтам». Сярод ахвярадаўцаў згадваюцца Google, Amazon, Meta, Microsoft і Apple.

Рашэнне выклікала хвалю крытыкі. Нацыянальны фонд аховы гістарычнай спадчыны заявіў, што «глыбока занепакоены» дэмантажам і запатрабаваў прыпыніць работы да правядзення грамадскай экспертызы.

Апошнія навіны