Крама прадала беларусцы чыпсы без тэрміну прыдатнасці і не хацела вяртаць 2,44 рубля
- 18.11.2025, 14:21
Справа дайшла да суда.
Жыхарка Гомеля 20 сакавіка купіла ў краме пачак чыпсаў Lay’s са смакам сыра, пасля якіх ёй стала блага і давялося звярнуцца да лекара.
Высветлілася, што на ўпакоўцы не было заводскай даты вырабу і тэрміну рэалізацыі.
Замест іх на ўпакоўцы былі асобныя налепкі з указаннем, калі выраблены чыпсы і калі заканчваецца іх тэрмін прыдатнасці. Пакупніца звярталася ў краму, але там не пайшлі ёй насустрач, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда.
Тады жанчына звярнулася ў суд, каб скасаваць дагавор куплі-продажу чыпсаў, спагнаць з крамы іх кошт, пеню і кампенсацыю маральнай шкоды.
Прадстаўніца крамы ў судзе растлумачыла, што тавар быў уцэнены на 20% з-за памятай упакоўкі. Аднак журнала аб уцэнцы тавару са звесткамі, унесенымі да 20 сакавіка, у краме не было. Суд устанавіў: налепкі нанеслі работнікі крамы, што супярэчыць тэхнічным рэгламентам і закону аб абароне правоў спажыўцоў. Таксама суд прыйшоў да высновы, што пакупніцы стала блага менавіта пасля чыпсаў.
У выніку суд скасаваў дагавор куплі-продажу і абавязаў краму вярнуць кошт тавару — 2,44 рубля. Акрамя таго, суд спагнаў пеню за перыяд з 12 красавіка па 16 верасня — 3,86 рубля, а таксама кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў.
Рашэнне ўступіла ў законную сілу.