BE RU EN

Рух на адной з вуліц Мінска перакрыюць на пяць гадоў

  • 18.11.2025, 13:11

У чым прычына.

Адну з вуліц сталіцы перакрыюць для руху адразу на пяць гадоў. Пастанова мэра Мінска з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце сказана, што рух па дадзеным адрэзку дарогі ўяўляе пагрозу для жыцця і здароўя кіроўцаў.

Таму участак вул. Масюкоўшчына ад вул. Лынькова да вул. Калеснікава будзе перакрыты з 18 лістапада 2025 года да 17 лістапада 2030-га.

Пастанова ўжо ўступіла ў сілу.

Але што можа пагражаць жыццю кіроўцаў на звычайнай мінскай вуліцы? Будоўля, разумеецца.

Апошнія навіны