Міністр абароны Польшчы аб выбуху на чыгуначных пуцях: Усе сляды вядуць на ўсход
- 18.11.2025, 13:08
Да дыверсій можа быць датычная Расія.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвінаваціў Расію ў выбуху на чыгуначных пуцях, што вядуць ва Украіну. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі RMF FM.
Ён адзначыў, што поўная ўпэўненасць у тым, хто з'яўляецца вінаватым у здарэнні, з'явіцца толькі тады, калі выканаўцаў затрымаюць.
«Але, аналізуючы ўсе здарэнні, якія адбываюцца ў Польшчы, у Еўропе, можна сказаць, што ўсе сляды вядуць на ўсход — у Расію», — выказаў меркаванне Касіняк-Камыш.