Le Monde: Бітва за кантроль над дыпламатыяй ЕС вартая «Гульні тронаў»
- 18.11.2025, 11:21
Кая Каллас спрабуе выйсці з ценю фон дэр Ляен.
У Еўракамісіі разгартаецца бітва за кантроль над еўрадыпламатыяй, супастаўная з серыялам «Гульня тронаў». Пра гэта піша французская газета Le Monde.
«(Кіраўніца Еўракамісіі — заўв.) Урсула фон дэр Ляен канцэнтруе ў сваіх руках усё больш прэрагатыў на шкоду гістарычнай дыпламатычнай службе, якую ўзначальвае эстонка Кая Каллас, якая, здаецца, апынулася ў ізаляцыі», — гаворыцца ў паведамленні выдання.
Як піша Le Monde, з моманту свайго прызначэння напрыканцы 2024 года кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Каллас спрабуе выйсці з ценю фон дэр Ляен, якая займае галоўныя пазіцыі ў вырашэнні важных пытанняў дыпламатыі і бяспекі.
Газета адзначае, што ў Еўрапейскай камісіі бітва за кантроль над дыпламатыяй «вартая «Гульні тронаў»».