У Беларусі ўстанавілі адзіную максімальную цану на бульбу
- 18.11.2025, 10:42
Колькі цяпер будзе каштаваць галоўны караняплод?
МАРТ устанавіў адзіную максімальную цану на бульбу ў Беларусі. Падрабязнасці ў эфіры дзяржТБ агучыла намесніца кіраўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч.
Па яе словах, кошт бульбы рэгулюецца пастановай №713, у якой устаноўлена нацэнка 30%. Аднак кошт фарміруе вытворца, і ўжо да гэтага кошту гандаль можа дадаць 30%, патлумачыла намесніца кіраўніка МАРТ.
Святлана Караткевіч дадала, што ў межах цяперашніх умоваў працы па дзяржаўным заказе Міністэрства сельскай гаспадаркі вызначыла адпускныя цэны, а МАРТ устанавіў максімальна гранічныя цэны.
- Адпаведна, у міжсезонны перыяд для бульбы з 15 лістапада бягучага года па 31 мая 2026 года, умоўна, на бульбу пакуль будзе адна цана – 1,07 у розніцы. Яна можа быць меншай, - падкрэсліла намесніца кіраўніка МАРТ Беларусі.