Тысячы славакаў выйшлі на пратэсты супраць Фіцо
- 18.11.2025, 10:26
У гадавіну «аксамітнай рэвалюцыі».
У Славакіі дзясяткі тысяч людзей у панядзелак, 17 лістапада, выйшлі на пратэст супраць прэм’ер-міністра Роберта Фіцо і яго прарасійскай пазіцыі.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
Як адзначаецца, пратэсты супраць Фіцо адбыліся ў гадавіну «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 года, якая паклала канец камуністычнаму панаванню ў Чэхаславакіі і прывяла да мірнага падзелу яе на дзве асобныя краіны.
Мітынгі і маршы прайшлі ў дзясятках населеных пунктаў Славакіі. Пратэстоўцы на плошчы Свабоды ў сталіцы Браціславе скандавалі: «Хопіць з нас Фіцо», «Мы хочам змен» і «Ідзі ў адстаўку».