У Гомелі выбухнуў халадзільнік
- 18.11.2025, 9:16
Прама на вачах у гаспадыні.
На Яраслаўскай вуліцы ў Гомелі прыватны дом загарэўся з-за выбуху халадзільніка, — піша мясцовае выданне «Белка».
Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада каля 20:30.
«Паводле відавочцаў, гаспадыня адкрыла халадзільнік, каб узяць прадукты, але ён выбухнуў прама перад яе вачыма», — піша «Белка».
Жыхары паспелі пакінуць дом, і ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі ратавальнікі.