BE RU EN

Беспілотнікі «выключылі» святло ў «ДНР»

  • 18.11.2025, 8:21

Беспілотнікі атакавалі дзве ТЭС.

Уначы на аўторак, 18 лістапада, беспілотнікі атакавалі дзве галоўныя цяплоэлектрацэнтралі акупаванай часткі Данецкай вобласці. У Данецку і шэрагу іншых населеных пунктаў знікла электрычнасць, піша unian.net.

Як паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, пад удар трапілі Зуеўская і Старобешаўская ТЭС. Пазней атаку пацвердзіў так званы «кіраўнік ДНР» Дзяніс Пушылін.

«У выніку беспрэцэдэнтнай атакі на энергасістэму «рэспублікі» пашкоджаныя Зуеўская і Старобешаўская ТЭС. Абясточаныя многія населеныя пункты, з-за чаго спыніліся кацельні, фільтравальныя станцыі», — заявіў ён.

Тым часам у сеціве паведамляюць, што ў выніку атакі былі абясточаныя Данецк, Макееўка, Ілавайск і іншыя населеныя пункты. Таксама з'явіліся відэа, на якіх бачны моманты атак і пажару.

Апошнія навіны