Назвалі найбагацейшы горад на Зямлі
- 18.11.2025, 4:06
ВУП гэтага горада дасягнуў $2,55 трлн.
Сталіца Японіі Токіа заняла першае месца ў рэйтынгу 300 найбагацейшых гарадоў свету, складзеным часопісам CEOWORLD Magazine.
«Токіа чарговы раз прызналі найбагацейшым горадам на Зямлі ў 2025 годзе», — гаворыцца ў публікацыі.
Паводле звестак выдання, ВУП Токіа дасягнуў $2,55 трлн. На другім месцы ў спісе найбагацейшых гарадоў апынуўся Нью-Ёрк з ВУП $2,49 трлн. Замыкае тройку лідараў яшчэ адзін амерыканскі мегаполіс Лос-Анджэлес — ВУП $1,62 трлн. Далей ідуць Лондан ($1,47 трлн), Сеул ($1,42 трлн) і Парыж ($1,39 трлн). У даследаванні адзначаецца, што першыя дзесяць гарадоў у рэйтынгу забяспечваюць прыблізна траціну ўсяго сусветнага ВУП.