Саакашвілі: Такога высокага інтэлектуальнага кантынгенту ў турмах Грузіі не было з 1937 года
- Міхаіл Саакашвілі
- 17.11.2025, 20:50
Экс-прэзідэнт Грузіі заявіў, што ў турме не стае толькі касманаўта.
Былі часы, калі палітыкі спекулявалі кадрамі, знятымі звонку турмаў, а цяпер ужо іншыя палітыкі самі сядзяць у турме і адсюль паведамляюць праўду пра рэальнае становішча спраў.
Такога высокага інтэлектуальнага кантынгенту ў турмах Грузіі не было з 1937 года. Вось чаму яны пратэстуюць супраць умоваў.
Зараз у турме разам знаходзяцца сусветнавядомы оперны спявак і сусветнавядомы палітык, тут жа пісьменнікі і паэты, бізнесмены і будучыя прэзідэнты, міністры і вучоныя новага пакалення. Былі і вядомыя лекары.
Я падумаў: нам не стае толькі касманаўтаў. Можа, перадаць кіраўніку турмы просьбу выкрасці аднаго касманаўта і пасадзіць побач з намі? Бо нам тут нудна.
А калі сур'ёзна, сёння ў турмах Грузіі ўдвая больш зняволеных, чым было за часы майго прэзідэнцтва. Усе пенітэнцыярныя ўстановы былі пабудаваныя за тыя дзевяць гадоў замест катастрафічных савецкіх турмаў, і з таго часу іх ні рамантавалі, ні мадэрнізавалі.
Міхаіл Саакашвілі, Facebook