BE RU EN

Італьянскі чыноўнік упаў у міністэрстве і разбіў вітраж «Хартыя працы» 1932 года

  • 17.11.2025, 20:47

Відэа.

Член рэгіянальнага савета Сардзініі па пытаннях прамысловасці Эмануэле Кані упаў у міністэрстве па справах прадпрыемстваў і прадукцыі ў Рыме. Пры падзенні ён пашкодзіў гістарычны вітраж 1932 года працы мастака-футурыста Марыё Сіроні. Інцыдэнт адбыўся ў будынку палаццо П’ячэнціні і быў зафіксаваны камерамі відэаназірання.

«Я выходзіў і, спускаючыся па лесвіцы, страціў раўнавагу... Вітраж быў бяз абароны. Я ўдарыўся не галавой, а рукой. І палавіна майго цела засталася навісаць звонку будынка. Я ледзь не зваліўся з дзесяці метраў. Усё магло скончыцца значна горш», — падзяліўся спадар Кані ў інтэрв’ю газеце Corriere della Sera.

>

Вітраж, які пашкодзіў чыноўнік, называецца «Хартыя працы». Гэта адзін з сімвалаў эпохі італьянскага фашызму. Аўтар вітража — Марыё Сіроні, адзін з вядучых прадстаўнікоў футурызму.

«Знявагі і насмешкі ў сацыяльных сетках паранілі мяне мацней, чым сінякі, атрыманыя пры ўдары аб шкло», — дадаў чыноўнік. У выніку інцыдэнту ў Кані засталіся сінякі і спалох. Лекары парэкамендавалі яму некалькі дзён адпачынку і курс фізіятэрапіі.

Апошнія навіны